Нягледзячы на тое, што сертыфікат Культурнай сталіцы Беларусі-2011 будзе перададзены Гомелю толькі 28 лютага, абласны цэнтр, нібы стол у гасціннай гаспадыні, ужо цяпер да краёў поўніцца самымі неверагоднымі мастацкімі"стравамі". Адну з іх днямі з задавальненнем пакаштаваў наш карэспандэнт. І "страва" гэтая мела мядовы пах...
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 21 лютага падпісаў Указ № 58 “Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь”. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё розных сфер гаспадаркі краіны адзначаны 41 чалавек.
Па меркаванні намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Анатоля Тозіка, юбілейны, ХХ Міжнародны фестываль “Славянскі базар у Віцебску” павінен усебакова прадставіць свету нашу краіну. “Нам ёсць што паказаць, — зазначыў днямі пад час сустрэчы з журналістамі Анатоль Тозік. — Натуральнасць, шчырасць, народнасць беларусаў скараюць вялізныя аўдыторыі”.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы “апранецца” ў элегантны дэкор. На рэканструкцыю будынка ўстановы агулам будзе затрачана 160 млрд. рублёў, а дзверы для гледачоў ён адкрые ўвосень 2012 года.
Тое, што сацыяльнае партнёрства паміж прафсаюзамі і дзяржаўнымі структурамі пашырае межы ўзаемадзеяння, пацвердзіў VII (пазачарговы) З’езд Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, які адбыўся 22 лютага ў Доме прафсаюзаў.
У першы дзень вясны пачынаюцца абменныя гастролі паміж Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатрам і Смаленскім дзяржаўным драматычным тэатрам імя А.С. Грыбаедава.
Творы, выкананыя з лямцу, дэманструюць у нашай краіне шведская мастачка Гуніла Пэтаў-Шоберг і група мастакоў з Літвы. З імі ж дзеляцца досведам айчынныя творцы.