“МІРСКІ СШЫТАК”: ГАВОРКА ІШЛА ПРА ДЗЯРЖАЎНАЕ...
2 лютага ў Замкавым комплексе «Мір» адбылося пасяджэнне выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Тэксты выступленняў, фоташэраг і кулуарныя меркаванні, што адлюстроўваюць драйв, дух і настрой галоўнай гадавой калегіі, рэдакцыя вырашыла “знітаваць” у асобны сшытак. Мы назвалі яго Мірскім. Змест гэтага сшытка насычаны ідэямі і ініцыятывамі. “К” спадзяецца, што ён у пэўнай ступені дапаможа чытачам расставіць кропкі
над шматлікімі ўласнымі “і”, а таксама паспрыяе больш эфектыўнай рэалізацыі тэорыі на практыцы.