У гэтыя перадсвяточныя снежаньскія дні, у час, калі ў Рэспубліцы Беларусь выбіралі Прэзідэнта дзяржавы, народ шматнацыянальнай Бацькаўшчыны зноў аддаў свой
магутны незалежны Голас за Аляксандра Лукашэнку. Менавіта з ім пераважная большасць
нашых грамадзян бачыць далейшы стваральны шлях Зямлі беларускай!
Канец снежня — “ёлачная” пара для тэатраў. У якасці святочнага падарунка маленькім гледачам Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа рыхтуе прэм’еру: 21
снежня малады рэжысёр Таццяна Сядова прадстаўляе займальную пастаноўку казкі Сяргея Кавалёва “Я буду зоркай”.