У кожнага ёсць акно. Ці будзе там кіно?
17 снежня — Дзень беларускага кіно. Мы падыходзім да чарговай гадавіны заснавання нацыянальнага кінематографа з пэўнымі станоўчымі вынікамі і спадзяваннямі. Спадзяванняў пакуль што больш, у тым ліку — на новы факультэт экранных мастацтваў БДАМ. У шэрагу аналітычных матэрыялаў карэспандэнты газеты “Культура” вялі гаворку аб тым, якім чынам можна наладзіць навучанне будучых нашых Туравых і Пташукоў, Кустурыцаў і Спілбергаў. Тым самым пытанням былі прысвечаны пасяджэнні рэдакцыйных “круглых сталоў”. Напярэдадні прафесійнага свята кінематаграфістаў карэспандэнт “К” вырашыў даведацца аб прынцыпах, на якіх павінна будавацца сістэма падрыхтоўкі кадраў для кіно і тэлебачання на Беларусі, у дэкана факультэта экранных мастацтваў Паўла
ІВАНОВА. Зразумела, што пад час адной гутаркі можна знайсці адказы далёка не на
ўсе вострыя пытанні, якія цягам года ўзнімаліся на старонках “К”, таму мы, у сваю
чаргу, абяцаем працягваць надзённую тэму падрыхтоўкі кадраў для айчыннага кіно.