На чацвёртае ўсенароднае веча 6 — 7 снежня ў Палацы Рэспублікі збяруцца дзве з паловай тысячы дэлегатаў, каб сфармуляваць стратэгічны пасыл у будучыню — «перспектывы маёй
Радзімы». Гонар іх акрэсліваць атрымалі, у тым ліку, работнікі культуры і дзеячы мастацтва Рэспублікі Беларусь.
Незвычайная падзея днямі адбылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. У межах аднадзённага выставачнага праекта грамадскасці прадставілі ўсяго
адзін экспанат, ды і той неабходна было разглядаць праз павелічальнае шкло.
Гэтымі днямі па Беларусі крочыць Міжнародны музычны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае”. Прапісаны сёлета ў Мінску пасля Масквы і Францыі, дзе аднайменныя (але зусім іншыя па праграмах) фестывалі адбываюцца ўжо цягам некалькіх гадоў, ён паспеў учора-пазаўчора павандраваць па Гомелі і Магілёве. Адкрыўся ж фестываль 1 снежня выбітным канцэртам у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
VII Абласны фестываль народных тэатраў “Бярэзінская рампа” адбыўся напрыканцы лістапада ў Бярэзінскім раённым доме культуры. Для аматарскіх калектываў Міншчыны гэты форум з’яўляецца адным з дзейсных стымулаў самаўдасканалення. Па словах бярэзінцаў, абмеркаванні спектакляў можна пачуць у горадзе і праз месяц пасля завяршэння фестывалю.