“Бачыце, хлопчык у светлай кашулі?”
29 лістапада споўніцца 22 гады з дня смерці нашага выдатнага земляка, народнага мастака СССР, акадэміка жывапісу, лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўных прэмій СССР і РСФСР, прафесара, Героя Сацыялістычнай Працы Яўсея Маісеенкі. Адразу скажу: з 72
пражытых гадоў першыя пятнаццаць ён рос на сваёй малой радзіме — у вёсцы Уваравічы, што на Гомельшчыне. Больш за тое: вялікая частка твораў звязана — непасрэдна або ўскосна — менавіта з Беларуссю, з успамінамі пра дзяцінства, абпаленае Грамадзянскай вайной, пра сваіх родных... Ужо знакамітым жывапісцам ён неаднойчы наведваў свае Уваравічы, дзе і па сёння жыве яго малодшая сястра Марыя Яўсееўна. Савецкае мастац-
твазнаўства практычна ніколі не рабіла акцэнт на “беларускасці” Маісеенкі, толькі дзе-нідзе сціпла згадвала: “Родом из глухой белорусской деревушки Уваровичи”. Але сам Маісеенка — і я таму сведка — заўсёды падкрэсліваў: “Па паходжанні я— карэнны беларус. І застаўся беларусам. А як жа інакш? На сваю Бацькаўшчыну я ніколі не забываюся. Рэгулярна прыязджаю да маці ў вёску Уваравічы…” Гэта ён мне сказаў у час нашай першай сустрэчы ў Ленінградзе…
Далей