“Мы стварылі моду на беларускасць”
Кожная дыяспара беларусаў свету мае сваю гісторыю, адметныя традыцыі. Прыкладна 100 гадоў таму ў пошуку лепшай долі за шэсць тысяч кіламетраў ад Радзімы - у далёкім Прыбайкаллі - пасяліліся нашы землякі, стварылі там свае вёскі і захавалі культуру ды родную мову. І, у той жа час, шмат гадоў не мелі сваёй арганізацыі, існавалі разрознена. Выправіць становішча і такім чынам кансалідаваць беларусаў рэгіёна ў сярэдзіне 1990-х узялося Рэгіянальнае грамадскае аб'яднанне "Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага". З чаго пачыналася дзейнасць гэтай арганізацыі, і што сёння ўяўляе з сябе дыяспара беларусаў Прыбайкалля? Пра гэта на сустрэчы ў нашым Інфацэнтры "Культура-інфа" мы пагутарылі са старшынёй аб'яднання Алегам РУДАКОВЫМ.
Далей