Апошнім праектам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаным святкаванню 65-годдзя Вялікай Перамогі, стаў “Парад Перамогі 24 чэрвеня 1945 года”. Ён складаецца з унікальных і інтэрактыўных выставак. Экспанаты для іх былі падабраны не толькі з фондаў самога музея, але і з айчынных ды замежных архіваў, іншых музейных устаноў.
Амаль неверагодны факт: духоўная атмасфера ў размешчанай у сценах Аўгустоўскага манастыра Галоўнай духоўнай семінарыі па падрыхтоўцы каталіцкіх і ўніяцкіх святароў тэалагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта на самой справе… не спрыяла ўмацаванню каталіцтва на Беларусі. Дасведчаныя прафесары семінарыі крытыкавалі састарэлую дагматыку. У асяродку ўніятаў выклікала занепакоенасць нявызначанасць іх становішча. Многія так і не змаглі зразумець, як атрымалася, што са сцен Віленскага ўніверсітэта адначасова з вядомымі дзеячамі каталіцкай іерархіі неспадзявана выйшлі і галоўныя ліквідатары уніі.
Апошнім часам беларускія вучоныя знаходзяць унікальныя археалагічныя матэрыялы, што прымушаюць перагледзець асобныя старонкі старажытнай мінуўшчыны нашай краіны.
На старонках “К” неаднойчы ўзнімалася тэма Айчыннай вайны 1812 года, публікаваліся ўспаміны ўдзельнікаў тых гістарычных падзей. Пры гэтым многія аспекты дзейнасці французскай арміі на чале з Напалеонам Банапартам на тэрыторыі Беларусі застаюцца малавядомымі і па сёння.