Апошнім праектам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаным святкаванню 65-годдзя Вялікай Перамогі, стаў “Парад Перамогі 24 чэрвеня 1945 года”. Ён складаецца з унікальных і інтэрактыўных выставак. Экспанаты для іх былі падабраны не толькі з фондаў самога музея, але і з айчынных ды замежных архіваў, іншых музейных устаноў.
26 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбыўся святочны вечар, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння таленавітага скульптара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Анатоля Яфімавіча Арцімовіча.
“Белы вальс” — так кранальна называецца выстаўка таленавітай мастачкі, магіляўчанкі Галіны Конанавай, якая 3 лістапада адкрыецца ў мінскай “Галерэі мастацтва”. Яна прадставіць творы ўжо вядомыя і зусім новыя, напоўненыя пранізлівай радасцю жыцця, пяшчотнымі, мяккімі колерамі золата і бірузы.
Праект “Авангард — кнізе”, прадстаўлены выстаўкай мастакоў-авангардыстаў, ажыццявіўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Акварэлі, графічныя лісты творцаў, якія працавалі ў адзін час з Казімірам Малевічам, а таксама авангардныя кнігі пачатку мінулага стагоддзя з’яўляюцца вельмі каштоўнымі экспанатамі з прыватнай калекцыі прыхільніка гэтага стылю Леаніда Закса і ягонай сям’і.