У той час, як распачынаецца праца над праектам помніка Янку Купалу і Якубу Коласу, што ўпрыгожыць парк “Марское вока” ў Варшаве, беларускія скульптары Канстанцін Селіханаў і Алег Варвашэня на Скульптурным камбінаце Беларускага саюза мастакоў увасабляюць у матэрыял помнік яшчэ аднаму класіку айчыннай літаратуры — Уладзіміру Караткевічу.
8 кастрычніка Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр гасцінна раскрыў дзверы перад супрацоўнікамі бібліятэк і музеяў, дамоў культуры і метадычных цэнтраў, мастакамі, артыстамі і музыкантамі з усёй краіны. У гэты дзень на сцэне славутай установы адбыліся
ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў культуры.
Як паведамляе “К” начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Кажура, Год культуры нашай рэспублікі ў Расіі завершыцца ў лістападзе. Доўгатэрміновая акцыя надзвычай багатая на падзеі самага рознага кшталту. Адна з іх — нядаўні рабочы візіт міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі ў Маскву.
13 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі вядомага ізраільскага фотамастака Леаніда Падруля “Цень Іерусаліма”. На мерапрыемстве прысутнічаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка.