Інфармацыйная прастора, у тым ліку і датычная сферы культуры, імкліва развіваецца ва ўсім свеце. Колькасць выданняў, праграм, сайтаў пра мастацтва, музейную справу, гісторыка-культурную спадчыну ўзрастае ці не штодня. Адпаведна, павялічваецца выбар, а з ім - і канкурэнцыя: каб установе культуры прывабліваць гледача, слухача, наведвальніка, трэба гэтак жа штодзённа развівацца, атрымліваць новую карысную інфармацыю пра досвед калег.
а таксама тыя шматлікія інтэрактыўныя магчымасці, што адкрывае перад вамі Інфармацыйны цэнтр “Культура-інфа”, які будзе значную ўвагу надаваць прынамсі таленавітай моладзі Беларусі.
Сёлетні Дзень работнікаў культуры супаў з этапнай падзеяй — вызначэннем стратэгіі развіцця галіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Ініцыятывы і інавацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011 — 2015 гады сталі тэмай гутаркі карэспандэнта “К” з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам ЛАТУШКАМ.
Стварэнне электронных баз даных, у тым ліку з пераведзенымі ў лічбавы фармат літаратурнымі творамі, архіўнымі матэрыяламі, музычнымі кампазіцыямі і нават шэдэўрамі мастацтва — пашыраная сусветная практыка. Інтэрнэт-праекты “Google books”, лічбавая бібліятэка “Еўрапіяна” — адны з найбольш знакамітых і поўных калекцый электронных дакументаў — карыстаюцца вялікім попытам. Сярод іншага, там можна адшукаць і матэрыялы, непасрэдна звязаныя з нашай краінай. Але і ў Беларусі актыўна развіваюцца свае электронныя базы даных. Дзейнасць у гэтым напрамку акрэслена і ў межах Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011 — 2015 гады.