Інфармацыйная прастора, у тым ліку і датычная сферы культуры, імкліва развіваецца ва ўсім свеце. Колькасць выданняў, праграм, сайтаў пра мастацтва, музейную справу, гісторыка-культурную спадчыну ўзрастае ці не штодня. Адпаведна, павялічваецца выбар, а з ім - і канкурэнцыя: каб установе культуры прывабліваць гледача, слухача, наведвальніка, трэба гэтак жа штодзённа развівацца, атрымліваць новую карысную інфармацыю пра досвед калег.
а таксама тыя шматлікія інтэрактыўныя магчымасці, што адкрывае перад вамі Інфармацыйны цэнтр “Культура-інфа”, які будзе значную ўвагу надаваць прынамсі таленавітай моладзі Беларусі.
Сёлетні Дзень работнікаў культуры супаў з этапнай падзеяй — вызначэннем стратэгіі развіцця галіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Ініцыятывы і інавацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011 — 2015 гады сталі тэмай гутаркі карэспандэнта “К” з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам ЛАТУШКАМ.
30 верасня на сцэне варшаўскага тэатра “Рампа” адбылася прэм’ера спектакля “Пінская шляхта” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў рэжысуры Мікалая Пінігіна. Яна стала адным з яркіх
мерапрыемстваў, арганізаваных Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў рамках Тыдня беларускай культуры ў Варшаве.
Полацк — Культурная сталіца Беларусі 2010 года — сустракае Дзень работнікаў культуры адкрыццём новага канцэртнага сезона ў Сафійскім саборы. Адметны і чаканы ён з той прычыны, што пасля некалькіх месяцаў, цягам якіх сабор знаходзіўся на рэстаўрацыі і знакаміты полацкі арган быў закансерваваны, Сафія нарэшце адкрыла дзверы і 8 кастрычніка запрасіла на сваё адкрыццё...