Інфармацыйная прастора, у тым ліку і датычная сферы культуры, імкліва развіваецца ва ўсім свеце. Колькасць выданняў, праграм, сайтаў пра мастацтва, музейную справу, гісторыка-культурную спадчыну ўзрастае ці не штодня. Адпаведна, павялічваецца выбар, а з ім - і канкурэнцыя: каб установе культуры прывабліваць гледача, слухача, наведвальніка, трэба гэтак жа штодзённа развівацца, атрымліваць новую карысную інфармацыю пра досвед калег.
а таксама тыя шматлікія інтэрактыўныя магчымасці, што адкрывае перад вамі Інфармацыйны цэнтр “Культура-інфа”, які будзе значную ўвагу надаваць прынамсі таленавітай моладзі Беларусі.
Сёлетні Дзень работнікаў культуры супаў з этапнай падзеяй — вызначэннем стратэгіі развіцця галіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Ініцыятывы і інавацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011 — 2015 гады сталі тэмай гутаркі карэспандэнта “К” з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам ЛАТУШКАМ.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулыя гады фестываль стаў значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі. Дзякуючы яму тысячы прыхільнікаў музыкі маюць магчымасць атрымаць асалоду ад віртуознай ігры выдатных майстроў сучаснасці, адкрыць для сябе новыя імёны і таленты.
У Дзяржаўнай праграме “Культура Беларусі” на 2011 — 2015 гады прадугледжана не толькі
фінансаванне рамонтных работ у шэрагу кінатэатраў краіны, але таксама набыццё і ўстаноўка ў іх лічбавых кінапраектараў, сучаснага праекцыйнага і гукавога абсталявання.
У Гомельскім дзяржаўным цырку не спыняюцца будаўнічыя работы. На выдаткаваныя Міністэрствам культуры грошы тэатральна-відовішчная ўстанова цалкам завяршыла рэканструкцыю ніжняй часткі фасада.