Слова аб “...крылах”. Пралог
Гэтая паласа з’яўляецца своеасаблівым пралогам да Рэспубліканскай выстаўкі жывапісу, скульптуры, графікі, габелена, керамікі і мастацкага шкла “Зямля пад белымі крыламі”. Калі нумар ужо быў здадзены ў друк, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыста “стартавала” экспазіцыя... Вядома, у наступных нумарах “К” мы распавядзём аб творчасці класікаў і іх таленавітых вучняў. А іхнія работы ўпрыгожылі залы першага паверха, фае і галерэю музея. У асноўным, створаны яны цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў — перыяду існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Вядома, выстаўку гэтую немагчыма ўявіць па-за гордым сцвярджэннем “Беларусь — гэта мы!”, якое дало назву маштабнай Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі.