ДЗЕНЬ ВЕДАЎ ПАЧЫНАЕЦЦА З КАНСТАНТЫ
У дадзеным выпадку — гэта нацыянальная класіка экраннага мастацтва як канстанта экспазіцыі Музея гісторыі беларускага кіно. Чаму героі першай паласы — чацвёра з васьмідзесяці пяці першакурснікаў новастворанага Факультэта экранных мастацтваў БДАМ — вырашылі перад Днём ведаў пабыць менавіта ў гэтым музеі, вы даведаецеся ад іх саміх на 13-й старонцы.
Дата 1 верасня 2010 года для гэтых навічкоў у спасціжэнні кінапрафесіі — лёсавызначальная. Факультэт экранных мастацтваў, створаны па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, сёлета займее сваё месца ў сістэме акадэмічных ведаў.
Дарэчы, пра тое, якімі навінкамі сустрэнуць сваіх студэнтаў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў ды Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, чытайце на стар. 6.