Бугурты ў беларускім квартале

Канцэнтрацыя войскаў Вялікага княства і плюс 38° у ценю
Колькі часу таму ў звычайны ліпеньскі дзень у цэнтры Мінска можна было ўбачыць даволі незвычайную карціну: пару соцень рыцараў часоў Вялікага княства Літоўскага мірна прагульваліся каля гарадской Ратушы. Як аказалася, удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі з усёй Беларусі, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры нашай краіны, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь збіраліся на ўрачыстасці з нагоды адпраўлення нашай дэлегацыі на Грунвальдскае поле. Там днямі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 600-годдзю перамогі над крыжакамі.
Далей