XIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" вабіў неверагоднай канцэнтрацыяй культурных падзей, сяброўскіх сустрэч і чароўнасцю фарбаў ліпеньскіх дзён і начэй. "З маленькага зярнятка, пасеянага з верай і любоўю, вырас грандыёзны форум - прыгожы, шырокі, шчодры і крыху загадкавы, як сама славянская душа", - вызначыў яго гісторыю станаўлення і развіцця Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым адкрыцці фестывалю.
Цырымонія адкрыцця зоркі Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры" на "Славянcкім базары ў Віцебску" была ўрачыстай і адухоўленай, спалучаючы высокую грамадзянскасць і асаблівую паэтыку. Ці не такой жа была сама творчасць Вялікага Песняра?
ХІХ Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2010", што сабраў 19 удзельнікаў з 19-ці краін, завершаны. Нягледзячы на тое, што пераможцы вызначаны і ўжо атрымалі свае прызы, галоўнае падвядзенне вынікаў - наперадзе. І не на паперы, у шматлікіх аглядах, рэцэнзіях, праблемных артыкулах, а - у далейшым творчым жыцці. Тым не менш, паспрабуем вярнуцца да "конкурсных баталій".
"Такога яшчэ не было!" - гэтая фраза сталася лейтматывам Дня Беларусі на "Славянскім базары ў Віцебску", а рэха таго воклічу распаўсюдзілася на ўсе астатнія фестывальныя дні, зрабіўшы менавіта беларускія праекты, шмат у чым незвычайныя і вельмі разнастайныя, аднымі з самых яркіх уражанняў усяго форуму.
Перспектыўных турыстычных маршрутаў, што маглі б прэзентаваць культурныя адметнасці Беларусі, надзвычай багата. Узяць хаця б фестывальны турызм. Едучы на “Славянскі базар у Віцебск”, варта наведаць і пастаўскі Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. А сёлета наперэдадні гэтым форумам як было не завітаць у суседні Мядзел на “Спеўнае Поле” ды не паслухаць на беразе возера Мястра лепшыя айчынныя харавыя калектывы? А літаральна праз паўгадзіны — апынуцца на іншым свяце, ужо на Пастаўскай зямлі…
Фестывальная праграма звычайна ўспрымаецца як непаўторнае, дакладна выбудаванае адзінства, калі пабываеш на форуме “ад” і “да”. Але бывае, што на фэст вырываешся літаральна на дзень... Таму і кветкі VI Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва “Вянок дружбы” ў Бабруйску спляцём у своеасаблівую кампазіцыю, а найпершая кветка ў ёй —