Сяргей ДАРАФЕЕЎ: “Я хачу быць аб’ектыўным”
Гарызантальны і вертыкальны “лайнер” для ток-шоу
Мяркую, не перабольшу: глядзець праграмы гэтага вядучага ніколі не бывае сумна. Вострыя пытанні, сапраўднае супрацьстаянне суразмоўцаў, цікавыя меркаванні экспертаў, нязмушаная атмасфера — усё гэта характарыстыкі ток-шоу “Выбар” на АНТ пад кіраўніцтвам журналіста Сяргея ДАРАФЕЕВА. Да згаданага праекта далучыўся нядаўна і, так бы мовіць, больш камерны “Выбар+” — праграма, што, нягледзячы на позні эфірны час, прымушае прачнуцца і актывізавацца нават стомленага гледача. Зноў-такі — дзякуючы актыўнай пазіцыі інтэрв’юера, якая ўключае і пошук цікавага суразмоўцы, і злабадзённыя пытанні да госця ў студыі. Як здзейсніўся выбар прафесіі Сяргея Дарафеева? Якое яго асабістае творчае крэда? Нарэшце, якім чынам удалося ажыццявіць невялікую, здавалася б, але такую заўважную эвалюцыю на айчынным тэлеэкране? Пра гэта — у гутарцы карэспандэнта “К” з вядучым праграм “Выбар” і “Выбар+”, дырэктарам Дырэкцыі ранішняга вяшчання АНТ Сяргеем Дарафеевым.
Далей