Тэатр пачынаецца са... штатных адзінак
Калі з’явіцца ў Полацку прафесійная сцэна?
5 Можна было б шмат гаварыць пра тое, якім магутным падмуркам служаць прафесійнаму мастацтву аматарскія тэатральныя калектывы. Яны з’яўляюцца своеасаблівымі “фільтрамі” для людзей, што мараць звязаць сваё жыццё са сцэнай: акурат тут правяраецца іх эмацыянальная гатоўнасць да акцёрскай прафесіі і закладваюцца першыя, базавыя веды пра ўнутраную этыку тэатральнага існавання, прышчапляецца тая культура, якая потым становіцца асновай для далейшага прафесійнага росту. Аднак раней ці пазней усе гэтыя “гімны” на адрас аматарскіх тэатраў перастаюць спрацоўваць: людзі, для каго яны становяцца часткай жыцця, пачынаюць жадаць іншага, новага развіцця — не толькі для сябе, але і для той ідэі, якой яны служаць. І справа тут зусім не ў амбіцыйнасці канкрэтных людзей — ім важна ведаць, што справа іхняя знойдзе свайго ўдзячнага адрасата.