Метафара Вежы
Калісьці Велімір Хлебнікаў сказаў: “Задачай працы мастакоў было даць кожнаму віду мастацтва адметны знак. Ён павінен быць простым і не падобным да іншых”. Мне здаецца, што жывапіс Віктара Альшэўскага, які сёння экспануецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, цалкам адпавядае формуле выдатнага паэта. Яго адметны знак — “свабода духу”, што ўбірае ў сябе не толькі ўласна свабоду мыслення, фантазіі, палёту ў невядомыя светы мінулага, але і свабоду пэндзля, уменне віртуозна “жангліраваць” аб’ёмамі, прасторай, лініяй, плямай, фактурай.