Ён кажа: “Мае дзеці”
Унікальная экспазіцыя “Васіль Сумараў. Настаўнік і вучні”, што аб’яднала юбілейную выстаўку заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, вядомага жывапісца і педагога Васіля Сумарава разам з работамі яго вучняў — выхаванцаў народнай студыі выяўленчага мастацтва ПК тэкстыльшчыкаў г. Мінска, заснавальнікам і нязменным кіраўніком якой ён быў шмат гадоў, адкрылася 15 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Яе па праве можна назваць значнай падзеяй не толькі выставачнага сезона года, што распачаўся, але і ўсяго мастацкага жыцця горада.