Дажджбог з крамянецкай “прапіскай”
Вёска Крамянец знаходзіцца на ўскраіне Лагойскага раёна, на памежжы з Вілейшчынай. Назва паселішча, дзе ў 1905 годзе пражывала 479 жыхароў і не нашмат меней — у перадваенны час, звязана з той акалічнасцю, што тутэйшыя землі вельмі “ўрадлівыя” на крэмні, ці, як тут кажуць, “крамяні”. Старажылы расказваюць, што ў даўнія часы збор гэтага прыроднага багацця быў свайго кшталту промыслам, дзякуючы якому можна было добра папоўніць сямейную “казну”.
Далей