Відэа.doc
Фестываль “Лістапад” дае нагоду паглядзець на айчынны кінапрацэс не толькі з “параднага” боку, але і заглыбіцца ў яго дэталі. Назва Нацыянальнай кінастудыі даўно стала брэндам, а яе прадукцыя лёгка вылучаецца на рынку гледачамі. Спадзяёмся, з цягам часу такімі ж брэндаўтваральнымі стануць работы іншых айчынных кінавытворцаў. Скажам, прадукцыю таго ж РУП “Белвідэацэнтр” — дакументальныя стужкі, сацыяльную рэкламу — бачыў, і неаднойчы, ці не кожны беларус. Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Беларускі відэацэнтр” было заснавана ў красавіку 1989 года, спецыяльна для стварэння мастацкага і дакументальнага кіно на самай сучаснай на той час відэатэхніцы. “Беларусьфільм” тады здымаў толькі на кінаплёнку. За гэты час тэхніка зрабіла значны крок наперад у сваім развіцці, і “Белвідэацэнтр” даўно не з’яўляецца манапалістам у галіне відэа ў нашай краіне. Чым тады яго прадукцыя адрозніваецца ад дакументальных стужак той жа беларусьфільмаўскай студыі “Летапіс” ды шэрагу прыватных кампаній?
Далей