Ад змены назвы змест працы не змяняецца?
Адна з важных задач Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005— 2010 гады, пра якую гаворыцца ў раздзеле 7 “Развіццё культурна-дасугавай дзейнасці ў сельскай мясцовасці, захаванне і развіццё традыцыйнай культуры рэгіёнаў”, — гэта стварэнне новых тыпаў устаноў культуры. Яны ўзнікаюць пасля рэканструкцыі ў аграгарадках і буйных населеных пунктах і аказваюць сельскаму насельніцтву культурна-адукацыйныя, сацыяльна-бытавыя, фізкультурна-аздараўленчыя ды іншыя паслугі. Цягам 2005 — 2010 гадоў Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла прадугледжана сфарміраваць 186 новых комплексных сельскіх устаноў культуры. Паводле даных Міністэрства культуры, на 1 кастрычніка бягучага года іх у рэспубліцы створана ўжо 173. Найбольшая колькасць— у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, найменшая — у Гродзенскай. Воранаўскі раён Гродзеншчыны быў абраны для камандзіроўкі невыпадкова. Сёння тут дзейнічаюць шматлікія ўстановы культуры новага тыпу: раённы Дом рамёстваў, Пагародзенскі сельскі цэнтр дасугу і народнай творчасці, Нацкі сельскі цэнтр нацыянальных культур, тры сельскія клубы культурна-сацыяльных паслуг. Але створаныя пазалетась Парадунскі і Таўзгінянскі сельскія клубы культурна-сацыяльных паслуг летась закрылі. Чаму так адбылося і якія перспектывы чакаюць “наваствораныя” ўстановы, даведаўся наш карэспандэнт.
Далей