Хіба ж у назве справа?
Ансамбль беларускай музыкі і песні прыдумаў і арганізаваў колішні дырэктар Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў Іван Чарняк. Вельмі любіў музыкант народны мелас. І свой гурт хацеў назваць спярша “Родныя напевы”. Найменне не прыжылося па вельмі трывіяльнай прычыне: доўгае словазлучэнне, пазначанае на баяне кіраўніка, не кідалася ў вочы. А тое, што надпіс такі павінен на інструменце прысутнічаць, было для Івана Паўлавіча адной з галоўных умоў. Адсюль і кампраміс: кароткая і выразная назва — “Чабарок”. Падумаў спрактыкаваны музыкант: хіба ж у найменні справа? Галоўнае — каб калектыў прафесійна гучаў! Так і гучыць. Івана Чарняка ўжо няма з намі, а “Чабарок” паранейшаму радуе слухача.
Далей