Сёння, 9 мая, на Паклоннай гары ў Маскве выступіць Маладзёжны сімфанічны аркестр Беларусі і Расіі. Кіруе калектывам заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Аляксандр Якупаў. Гэты канцэрт станецца завяршэннем гастрольнага тура аркестра, які пачаўся ў Берліне, а прадоўжыўся ў Брэсце і Мінску. Арганізатарамі праекта выступілі Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, міністэрствы культуры дзвюх краін.
У канцы красавіка ў Віцебску, у Абласным краязнаўчым музеі адкрылася персанальная выстаўка жывапісу народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кавалера ордэнаў Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, кавалера ордэна Ф.Скарыны Леаніда Шчамялёва.
7 мая трыма выступленнямі запар Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны, прафесарам Міхаілам Фінбергам віншаваў ветэранаў са святам Перамогі. Праграма “Ад Масквы да Брэста…”, што была прэзентавана на сцэне сталічнай філармоніі, сталася не звычайным канцэртам, а цэлым музычна-тэатралізаваным дзействам, што сінтэзавала розныя віды мастацтваў.
…чатыры майскія дні, якія прайшлі пад знакам журналістыкі (нездарма ж 5 мая — Дзень друку, а 7-га — Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!), — такі вынік у скарбонцы нашай Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва” пасля ХІІІ Міжнароднай выстаўкі “СМІ ў Беларусі”.