Ці не боязна парушаць табу?
Запіс праграмы ўжо скончыўся, сафіты ў тэлестудыі пагаслі, але дыскусія ўсё ніяк не магла суняцца. Пацікавіўся ў вядучага ток-шоу “Ход у адказ”, намесніка старшыні Белдзяржтэлерадыё
кампаніі Аляксандра Мартыненкі, ці часта яму даводзіцца бываць сведкам гэткіх інтэлігентных жарсцяў.
— Амаль кожны раз, — адказаў ён. — Бо супастаўленне розных, часам дыяметральна супрацьлеглых пазіцый — гэта сутнасць нашай праграмы. Таму і запрашаем у студыю людзей, якія маюць нагоду паспрачацца.
Але што рабіць у тым выпадку, калі эмоцыі ўжо, здавалася б, пераліваюцца цераз край? Калі ўдзельнікі праграмы настолькі захопленыя дыскусіяй, што нават не чакаюць мікрафону, каб выказацца?
— У такіх выпадках мы абвяшчаем перапынак на рэкламу, — тлумачыць Аляксандр Мартыненка.