“Хаджэнне ў народ” з імправізацыяй на Страдзівары
Гавораць, калі штосьці адбываецца тройчы, гэта ўжо не выпадковае супадзенне і нават не проста заканамернасць, а — традыцыя. У тым, што Міжнародны фестываль Юрыя Башмета стане традыцыйным, ніхто не сумняваўся яшчэ тры гады таму. Зараз, пасля фінальных акордаў чарговага фэсту, было б слушна падлічыць і іншыя фестывальныя традыцыі — як добрыя, так і не вельмі. А да таго ж, не забыцца на праславутае злучэнне “традыцый і наватарства”.
Новага на сёлетнім фестывалі, у параўнанні з двума ранейшымі, было шмат. Найперш — гэта “хаджэнне ў народ”. Ці, паводле беларускай народнай песні з хрэстаматыйна вядомага зборніка Генадзя Цітовіча, —