Лікі душы славянскай
30 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася экспазіцыя «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі». Як паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў арганізатараў і ўдзельнікаў выстаўкі з яе адкрыццём у Мінску.
Гэты унікальны праект, што праходзіць у год святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русі, азначае непарыўныя духоўныя і культурныя сувязі брацкіх народаў, іх прыхільнасць да праваслаўных традыцый, ідэалаў і каштоўнасцей, гаворыцца ў віншаванні. «Упершыню ў гісторыі экспазіцыя аб’ядноўвае шэдэўры іканапісу з буйнейшых музейных збораў трох краін, якія прадстаўляюць найвялікшыя святыні і выдатныя ўзоры высокага мастацтва, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. — Правядзенне выстаўкі з’яўляецца яшчэ адным важным крокам на шляху асэнсавання бясцэннай спадчыны славянскай культуры, якая ўвасабляе аснову адзінства беларусаў, рускіх і ўкраінцаў».