Сталіца ў “Вокнах”
Дзень горада-2008 запомніцца мінчанам, акрамя шматлікіх канцэртаў і гулянняў, яшчэ і багаццем выставак, паколькі многія сталічныя музеі правялі на свята своеасаблівую “Ноч музеяў”, працягваючы вясеннюю традыцыйную акцыю.
Выстаўка “Вокны” вядомага фотамастака Георгія ЛІХТАРОВІЧА адкрылася якраз увечары 13 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Як нарадзіўся адметны погляд на горад, карэспандэнт “К” распытала ў фатографа пад час адкрыцця экспазіцыі.