Пад шатамі Белавежскай пушчы
... Палову Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці абдымаюць велічныя лясы. Маляўнічы регіён падпяразаны поясам нацыянальнага запаведніка “Белавежская пушча” і мяжой суседняй Польшчы. Жыхары мясцовых вёсак штодня бачаць асілкаў-зуброў не на кніжных старонках, а ля плота, што ахоўвае сады ды агароды ад лясных суседзяў. Часцяком дарогу аўтамабілю загароджвае крутарогі волат ці дзік, а неба рассякае крыламі не авіялайнер, а клін лебедзяў, качак, журавоў...
Такім багаццем, вядома, патрэбна распараджацца рацыянальна. Само асяроддзе наводзіць на думку аб развіцці сферы экалагічнага і агратурызму. Работнікі культуры Свіслаччыны разам з мясцовымі жыхарамі асаблівую ўвагу надаюць распрацоўцы турыстычнай інфраструктуры і маршрутаў, у якіх — эканамічная дамінанта гэтага краю.