Планета Шчамялёва
Леаніду Шчамялёву — восемдзесят пяць? Здаецца, што гэта нейкі ягоны жарт, прыдуманы пад дыктоўку неразлучнага з ім героя палотнаў, які вось ужо паўвека — пры мастаку на ролі вядучага. А раптам гэты вядучы — ён сам, дакладней, ягоны двайнік — Леанід Шчамялёў, галоўны персанаж карцін, партрэтаў, нацюрмортаў, пейзажных песень і эпасаў?
Менавіта так. Уся ягоная творчасць — гэта Аўтапартрэт. Асоба, дзівосна светлая і чыстая, незаплямленая канонамі, штампамі і догмамі, часам неспакойная, імклівая, нястрыманая ў эмоцыях, часам спакойная і засяроджаная — да пары.