Музыкант “пад парасонам” і яго чарадзейны “ключ”
Мінула 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага піяніста, цягам многіх гадоў галоўнага канцэртмайстра Беларускай оперы, аднаго з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай канцэртмайстарскай школы, народнага артыста краіны Сямёна Талкачова. Усведамляеш гэтую дату — і раптам разумееш, што той час быў цэлай эпохай у жыцці нашага опернага тэатра: Ісідар Балоцін, Рыта Млодэк, Мікалай Ворвулеў… Іх юбілеі таксама побач.
З дачкой музыканта, Ларысай Сямёнаўнай ТАЛКАЧОВАЙ, якая прадоўжыла справу бацькі і зараз з’яўляецца адным з лепшых оперных канцэртмайстраў і педагогаў, мы гартаем сямейны альбом. Хаця ён больш падобны на тэатральны — спрэс здымкі знакамітых спевакоў, пераважна ў оперных строях, ды яшчэ з узнёсла-паэтычнымі ці, наадварот, жартоўнымі дарчымі надпісамі, накшталт: “Сваім поспехам я абавязана вам”, “Памятай мяне як тупога вучня”. І раптам — аматарскія здымкі дрэннай якасці, зробленыя няйнакш з закулісся: над клавіятурай піяніна, мяркуючы па абрысах, схіліўся Талкачоў, а над ім “лунае” раскрыты парасон, які трымае не хто-небудзь, а сам Генадзь Цітовіч — знакаміты беларускі хормайстар і фалькларыст.
Далей