Адажыо Ружы і Мусаргскага з ненапісанага балета “Шляхцянка-Папялушка”
Сімвалічна, што 75-годдзе Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі супадае акурат з такім жа юбілеем доктара мастацтвазнаўства, заслужанага работніка вышэйшай школы, члена Беларускага саюза кампазітараў, прафесара Таісіі ШЧАРБАКОВАЙ. Працуючы ў нашай кансерваторыі ўжо 46 гадоў, яна стала сапраўдным сімвалам беларускай музычнай навукі і выкладчыцтва. А ўся яе сям’я — прыкладам выбітной музычнай дынастыі: муж — віяланчэліст, прафесар Акадэміі па класе камернага ансамбля (дарэчы, яго пятая кніга пра свайго настаўніка “А.П.Стагорскі ў лістах і дакументах” мае прысвячэнне — “вернай і адданай жонцы”), адзін зяць — піцерскі кампазітар, другі — найвыдатны беларускі піяніст, унукі — таксама скрозь музыканты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
“Мудрэйшая з мудрэйшых” (аўтар некалькіх манаграфій і безлічы грунтоўных навуковых артыкулаў, распрацоўшчыца новых комплексных падыходаў у музыказнаўчых даследаваннях), чалавек “нечалавечай” працаздольнасці, Т.Шчарбакова выхавала дзвюх дачок, якія, скончыўшы Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю, прадоўжылі яе музыказнаўчую прафесію: старэйшая засталася жыць і працаваць у Піцеры, малодшая — доктар мастацтвазнаўства, прафесар, знаная даследчыца творчасці Чайкоўскага і феномена балетнай музыкі, з’яўляецца прарэктарам нашай Акадэміі па навуковай працы.
Далей