1 снежня беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Юрыем Азаронкам адправілася ў Ратэрдам (Нідэрланды), дзе 8 снежня адбудзецца Міжнародны дзіцячы конкурс песні “Еўрабачанне-2007”. Беларусь на конкурсе прадставіць Аляксей Жыгалковіч.
Апошні восеньскі дзень — 30 лістапада — падарыў усім сталічным аматарам тэатра цёплы вечар — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага адзначыў сваё 75-годдзе. Юбілей, што і казаць, немалы, узрост паважны, пашанотны, а значыць, і віншаванні былі шчырыя і несціханыя — на адрас творцаў, якія сваёй таленавітай і адданай працай складаюць гонар Рускага тэатра на Беларусі і гонар нацыянальнага тэатральнага мастацтва ўвогуле.
Турыстаў на Клеччыне сёння сустрэнеш нячаста. Што і нядзіўна, бо арганізаваныя вандроўкі па гэтых мясцінах тураператары пакуль не прапаноўваюць.
Хаця, здавалася б… Пабываўшы ў Нясвіжы, сёй-той з экскурсантаў цалкам мог бы прадоўжыць падарожжа — на Клеччыну. Балазе, адлегласць паміж турыстычнай Мекай Беларусі і Клецкам — усяго якіх семнаццаць кіламетраў. Ды і лагічны ланцужок у гэтым маршруце вымалёўваецца сам сабою: па наведванні “родавага гнязда” Радзівілаў чаму б не завітаць і на іх “лецішча”? А заадно агледзець і ўсе іншыя вартыя ўвагі мясціны гэтай зямлі.
Ды рэальнасць такая, што летняя рэзідэнцыя знакамітага роду ў Радзівілімонтах можа зацікавіць адно няўрымслівых аматараў дэкадансу. Прынамсі, на цяперашні момант...
У апошнія дні лістапада 1812 г. непераможная калісьці армія Напалеона Банапарта адступала з беларускіх земляў. Французскіх салдат падганялі холад, голад і страх перад рускімі войскамі, якія пераследавалі іх па пятах. Але шлях больш чым 50-ці тысячам інтэрвентаў перасякла рака Беразіна.
400 пантаньераў генерала Эрбле, стоячы ў ледзяной вадзе, паспешна будавалі два масты, пакуль іх таварышы адбівалі атакі корпусаў генералаў Чычагава і Вітгенштэйна. Смелы націск рускіх сутыкнуўся з адчайнай мужнасцю французаў. 40 тысяч чалавек палягло каля той пераправы на левым беразе Беразіны. Для Напалеона гэта была адна з самых стратных бітваў...
19 лістапада ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя выстаўкі “Выданні Віленскіх друкарняў XVI — першай чвэрці XX стст.”. У зале на першым паверсе былі прадстаўлены рарытэтныя кнігі з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі і Бібліятэкі Літоўскай акадэміі навук, якія падтрымліваюць даўнія навуковыя і сяброўскія сувязі.