“Самая жаноцкая” ў мудрасці і прыгажосці
Імя Эліны Быстрыцкай стала легендай савецкага кінематографа. Скарыўшы суайчыннікаў у 50-ыя гады мінулага стагоддзя, яна не перастае прыцягваць да сваёй асобы ўвагу і ў нашы дні. Ну хто ж не памятае яе Аксінню з “Ціхага Дона”! Між іншым, на ролю гэтую яна “папрасілася” сама, смела прыйшоўшы да кінарэжысёра Сяргея Герасімава, хоць амаль ніхто не сумняваўся — роля дастанецца Ноне Мардзюковай. Канчаткова схіліў шалі ў бок Быстрыцкай сам Міхаіл Шолахаў, калі ўбачыў адзнятыя пробы. І сёння ўжо складана ўявіць сабе ў гэтай ролі любую іншую, нават самую таленавітую, актрысу — Аксіння трывала зжылася з Элінай. Ёй нават прапаноўвалі “перапісаць” пашпарт і стаць Аксінняй Данской, але яна захавала сваё імя і прозвішча бацькоў і пагадзілася толькі на званне “Ганаровай казачкі”.
Далей