Сёння ў Мінску ва ўрачыстай атмасферы распачынаецца міжнародная прэм’ера чатырнаццатай “серыі” шматгадовай кінафестывальнай творчай эпапеі пад назвай “Лістапад”...
З якім настроем і памкненнямі сустракае XIV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” яго старшыня — народны артыст СССР і Беларусі Расціслаў ЯНКОЎСКІ, “К” вырашыла дазнацца першай.
15 лістапада, калі вярстаўся гэты нумар, Кіраўнік дзяржавы прызначыў Віктара КУРАША намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
Але гэты матэрыял рыхтаваўся, калі Віктар Іосіфавіч працаваў начальнікам упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і займаўся падрыхтоўкай “Лістапада”.
Вось што ён паведаміў тады “К” пра фестывальныя святочныя варункі:
Больш за сорак краін-удзельніц, больш за шэсцьдзесят ігравых стужак у конкурснай і пазаконкурснай праграмах, навінка — конкурс дакументальных стужак, новы ўсебеларускі маштаб імпрэзы — пра гэтыя, і не толькі, дасягненні XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” гутарым з дырэктарам Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Максімам БУДАНАВЫМ.