“І нельга прайсці міма “Пояса Вітаўта”
Пісьмовы стол дырэктара Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі Сяргея ВЕЧАРА адразу прыцягвае ўвагу — сваёй грувасткасцю, пампезнасцю і разьбянымі карункамі. Не стрымаўшы цікаўнасць, даведаўся, што стол — музейны экспанат, зроблены ў ХІХ стагоддзі “пад даўніну”, а ў дырэктарскім кабінеце месціцца перадусім таму, што ўмовы яго захоўвання тут куды спрыяльнейшыя, чым у фондасховішчы. Працаваць за антыкварным сталом — свайго кшталту музейная традыцыя, якой ужо не адзін дзесятак гадоў. Але, па словах гаспадара кабінета, ёсць спадзеў, што неўзабаве яна адыдзе ў мінулае, а стол зойме належнае месца ў экспазіцыі, як і мноства іншых старадаўніх рэчаў, вартых увагі нашых сучаснікаў.
Зрэшты, карэспандэнта “К” перш-наперш цікавіў не сам гэты шыкоўны прадмет мэбліроўкі, а думкі і планы, датычныя будучыні аднаго з найстарэйшых музеяў Беларусі, чыйго нараджэння ён сведка. Тым болей, цяперашні гаспадар дырэктарскага стала прыйшоў на гэтую пасаду ўсяго паўгода таму. І прыйшоў, пэўна, са сваёй праграмай дзеянняў?..
Далей