За сардэчнасць стрэч
На Барысаўшчыне адзінай сям’ёй жывуць, працуюць і твораць прадстаўнікі больш чым 60 народаў і нацыянальнасцей. Пытанне міжнацыянальнай еднасці народаў Беларусі журналісты “Культуры” лічаць адной з галоўных тэм. Таму запрашэнне на ІІ раённы фестываль нацыянальных культур “Шматгалоссе Барысаўшчыны” мы ўспрынялі з радасцю. Грунтоўна пісалі пра першы фэст, які адбыўся тут пяць гадоў таму, дый з мясцовым кіраўніцтвам, аддзелам культуры адносіны ў газеты самыя сяброўскія: падпіска тут — адна з важкіх і стабільных, таму і журналісцкая ўвага да раёна больш чым пільная.
Далей