Выбар зроблены
Ад адмацавання да адданасці — адзін крок
Пачатак прафесійнай кар’еры гэтай сямейнай пары маладых спецыялістаў быў падобны на тысячы іншых. Ніхто з іх, студэнтаў, што адвучыліся ў буйным горадзе, не хацеў размяркоўвацца ў “глыбінку”. Пасля “культавага”, шматабяцальнага і прывабнага Віцебска ехаць рэалізоўваць свае амбіцыі, народжаныя ў атмасферы культурнай сталіцы, у Верхнядзвінск з насельніцтвам у 8 тысяч чалавек падавалася канцом яшчэ не пачатай кар’еры. Таму Ірына і Аляксей ГОРНІКІ ехалі ў горад на самым версе Дзвіны з адзіным жаданнем: узяць адмацаванне і больш туды ніколі не вяртацца. Аднак, як кажуць, ніколі не кажы “ніколі”.
Далей
|
Настаўніца музыкі
Пра педагога Добрушскай школы мастацтваў Кацярыну ПАРАНІНУ мне давялося даведацца... праз расійскі тэлеканал “Культура”. “Другое месца на Усерасійскім конкурсе маладых кампазітараў імя Андрэя Пятрова ў намінацыі “Эстрадная песня і раманс” заняла малады кампазітар з Беларусі Кацярына Параніна”, — сціпла прагучала ў праграме “Навіны культуры”. “Вось табе і малады кампазітар Кацярына!” — падумалася мне.
Прайшло некалькі дзён, і я асабіста распытваю “ўсерасійскага лаўрэата” аб усіх падрабязнасцях жорсткага спаборніцтва, частуючыся смачнай гарбатай ад дырэктара Добрушскай школы мастацтваў Галіны КАСЦЯНАВАЙ. Галіна Андрэеўна паказвае мне стосы дыпломаў, якія заваявалі выхаванцы яе школы, і зноў і зноў просіць Кацярыну паставіць на магнітафоне пераможную песню.
Далей
|
Вяртанне сучасніка ў XVII стагоддзе
Першую частку музейнай экспазіцыі ў Нясвіжскім замку плануецца адкрыць да 2008 года. І таму рэстаўратары, будаўнікі спяшаюцца. Зараз у Радзівілаўскім палацава-паркавым комплексе кіпіць праца.
Вокны ўжо апраўлены ў рамы, падобныя да тых, якія былі, на падлозе — кафляная плітка, паркет, аналагічныя аўтэнтычным, адроджаны печы і каміны, упрыгожаныя кафляй, зробленай па ўзорах, якія знойдзены падчас археалагічнага вывучэння старога будынка. На другім паверсе левай галерэі ў трох вялікіх пакоях, якія хутка адкрыюцца для наведвальнікаў, пад кіраўніцтвам мастака-рэстаўратара Уладзіміра РАКІЦКАГА працуе калектыў мастакоў і дзве навучэнкі Мірскай мастацкай вучэльні рэстаўрацыйна-будаўнічых работ Ганна РАДЗЮК і Наталля СКАЛКОВІЧ.
Далей
|
Тры секунды ў кастынгу лёсу
Свой шлях у кіно маладая беларуская актрыса Алеся ПУХАВАЯ пачынала з трох секунд у кароткаметражным фільме “Колер кахання” Аляксея Конанава, які ўзяў Гран-пры на фэсце маладых рэжысёраў у ВГИКу. Зараз яна здымаецца ў такіх рэжысёраў, як Тадароўскі, Франскевіч, Краснапольскі, разам з Сяргеем Бязрукавым і Нінай Усатавай. Але на знакамітых і не вельмі акцёраў і рэжысёраў Алеся не дзеліць. Зрэшты, як і не імкнецца з’ехаць у Маскву. “Навошта, — пытае яна, распавядаючы за кубкам гарбаты аб сваім цікавым жыцці, — калі Масква прыязджае да нас?”
Далей
|
“Кніжны” веласіпед
Штодня з сяла Сахараўка, што пад Горкамі, спяшаецца ў вёску Камаровічы 20-гадовая бібліятэкарка Ларыса Шэкіна. Ляціць яе веласіпед скрозь вецер і дождж насустрач сонейку. Скончыла дзяўчына Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум і вярнулася на родную зямлю.
Міма аранжавых вяргіняў, міма рознакаляровых, крыху падзяблых кастрычніцкіх флёксаў, міма яблынь, што атрэслі плады, Ларыса са стосам кніжак спяшаецца да вясковых чытачоў. Ужо халаднавата, але сонечна — можна абысці адразу некалькі вёсак. Ёсць такая форма працы ў Камаровіцкай бібліятэцы — абходная.
Далей
|
“Іскаркі” з Парахонска
Дзяўчаткам і хлопчыкам вёскі Парахонск Пінскага раёна, якія мараць стаць танцорамі-віртуозамі, пашчасціла: у Цэнтральным сельскім доме культуры з імі займаецца харэограф Валянціна ЛЯЎША — маладая, прыгожая, усмешлівая, апантаная танцавальным мастацтвам. “Дзеці за ёй гуртом ходзяць, як кураняты, — кажа дырэктар Парахонскага ЦСДК Ларыса Цэван. — Ездзяць на заняткі танцавальнага гуртка “Іскаркі” нават з суседняй вёскі Селішча”.
Далей
|
“Лялечкі” маці і дачкі Урукіных
Гэтым надвячоркам у Абухаве ўсё было як звычайна. Апошнія промні мяккага восеньскага сонца краналі пажаўцелае лісце. На дагледжаных вуліцах стаяла ціша. А Палац культуры, наадварот, спакваля напаўняўся дружным і тлумным дзіцячым гоманам.
Пэўна, заўсёднік гэтай цалкам адпаведнай сваёй назве ўстановы адразу б здагадаўся, што тут пачынаецца чарговая рэпетыцыя знакамітага харэаграфічнага ансамбля “Лялечкі”.
Чарговая — не значыць будзённая. Назіраючы за тым, як пад кіраўніцтвам маладога балетмайстра Таццяны УРУКІНАЙ нараджаўся новы танцавальны нумар — ці, хутчэй, свайго кшталту міні-спектакль, — разумееш, што будні тут не менш эмацыйна насычаныя за святы. Ды іначай і быць не можа.
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|