“10 гадоў у сэрцы нашай краіны” — пад такім лозунгам 4 кастрычніка адбыліся юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя Дню нараджэння Палаца Рэспублікі.
Пэўна, ніводны 10-гадовы юбіляр не зможа пахваліцца такім святкаваннем дня нараджэння, якое было ў Палаца Рэспублікі. Бо тут, “у сэрцы нашай краіны”, пачыналася многае, што сталася лёсавызначальным як для жыцця ўсёй Беларусі, так і для творчасці многіх дзеячаў культуры.
Ніколі не надакучвае глядзець на агонь, ваду… і добрую анімацыю”. Слушнасць гэтага выслоўя, выказанага падчас закрыцця Х Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка — 2007”, мог пацвердзіць як кожны з удзельнікаў юбілейнага фэсту, так і любы з аматараў мульцікаў, якому пашчасціла патрапіць на фестывальныя паказы.
Калі Бог дае сёння нам спору ў працы надзённай, шэрай, мы й не задумваемся, што плён яе з часам можа ператварыцца ў нейкі сімвал, стаць аб’ектам масавага пакланення. Так і манахі-лесасекі на самым пачатку ХVІ стагоддзя і ў думках не мелі, што бярвенні, сплаўленыя з Беларусі ў Вільню, праз пяць стагоддзяў вернуцца на родную зямлю ў выглядзе цудадзейнага Крыжа і стануць нагодай для незвычайнага кінасюжэта, які можна назваць — Зваротная гісторыя
Перанясёмся ўяўленнем у 1885 год, у сталіцу Расійскай імперыі Санкт-Пецярбург і пагартаем часопіс на польскай мове “Kraj”, дзе пад рознымі псеўданімамі часта друкаваўся будучы класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. Акрамя цудатворнай паэзіі і прозы, ён займаўся яшчэ і журналістыкай і пакінуў нам у спадчыну цікавыя краязнаўчыя працы.
… Важкі абломак абчасанага чырвонага граніту, скрэслены сімваламі і стараславянскай вяззю, нядаўна быў дастаўлены ў Музей Беларускага Палесся. Паводле слоў дырэктара музея Валерыя Лытнева, пра знаходку паведамілі рабочыя, якія займаліся планіроўкай будучай пешаходнай зоны на галоўнай плошчы горада. Іх увагу прыцягнулі старадаўнія пісьмёны і знакі, таму камень не адправілі ў агульны адвал. Музейшчыкі і краязнаўцы былі настолькі здзіўлены знаходкай, што адразу пасля ачысткі аднеслі яе ў асноўную экспазіцыю — у залу гісторыі.
Неверагодную сілу маюць аркушыкі паперы з рознымі выявамі, калісьці аддрукаваныя ў фоталабараторыі. Фотаздымкі вяртаюць дарагія твары, зберагаюць незабыўныя імгненні юнацтва, адлюстроўваюць некранутымі тыя куточкі зямлі, якіх ужо няма ў ранейшым выглядзе, але якія былі ў тваім жыцці як непарушная рэальнасць. Захаваць убачанае — асноўная місія фотамастацтва. І менавіта яе прытрымліваліся арганізатары фотавыстаўкі “Лошыца — 2007”, якая адкрылася ў галерэі NOVA Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы і будзе працаваць да 12 кастрычніка.