Настальгія і роздум за “Шклянкай вады”
Адкрыццё 38-га сезона Беларускі дзяржаўны музычны тэатр сумясціў яшчэ з некалькімі значнымі тэатральнымі падзеямі. Па-першае, з прэм’ерным паказам адноўленага мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады”. Праўда, спектакль быў адноўлены ў канцы мінулага сезона, але той яго паказ адбыўся неяк сціпла, “у рабочым парадку”, без запрашэння прэсы, таму цяперашні ўспрымаўся сапраўднай прэм’ерай. Па-другое, спектакль стаўся бенефісным, прымеркаваным да 55-годдзя Анатоля Касцецкага — аднаго з вядучых салістаў тэатра, які аддаў яму больш як 30 гадоў свайго жыцця і аднойчы нават паспяхова “прымерыў” на сябе ролю рэжысёра-пастаноўшчыка. Гэтым жа вечарам адзначаўся і юбілей альтысткі Людмілы Уласюк, якая працуе ў тэатры літаральна з дня яго заснавання.
Далей