“10 гадоў у сэрцы нашай краіны” — пад такім лозунгам 4 кастрычніка адбыліся юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя Дню нараджэння Палаца Рэспублікі.
Пэўна, ніводны 10-гадовы юбіляр не зможа пахваліцца такім святкаваннем дня нараджэння, якое было ў Палаца Рэспублікі. Бо тут, “у сэрцы нашай краіны”, пачыналася многае, што сталася лёсавызначальным як для жыцця ўсёй Беларусі, так і для творчасці многіх дзеячаў культуры.
Ніколі не надакучвае глядзець на агонь, ваду… і добрую анімацыю”. Слушнасць гэтага выслоўя, выказанага падчас закрыцця Х Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка — 2007”, мог пацвердзіць як кожны з удзельнікаў юбілейнага фэсту, так і любы з аматараў мульцікаў, якому пашчасціла патрапіць на фестывальныя паказы.
Калі Бог дае сёння нам спору ў працы надзённай, шэрай, мы й не задумваемся, што плён яе з часам можа ператварыцца ў нейкі сімвал, стаць аб’ектам масавага пакланення. Так і манахі-лесасекі на самым пачатку ХVІ стагоддзя і ў думках не мелі, што бярвенні, сплаўленыя з Беларусі ў Вільню, праз пяць стагоддзяў вернуцца на родную зямлю ў выглядзе цудадзейнага Крыжа і стануць нагодай для незвычайнага кінасюжэта, які можна назваць — Зваротная гісторыя
Ніколі не надакучвае глядзець на агонь, ваду… і добрую анімацыю”. Слушнасць гэтага выслоўя, выказанага падчас закрыцця Х Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка — 2007”, мог пацвердзіць як кожны з удзельнікаў юбілейнага фэсту, так і любы з аматараў мульцікаў, якому пашчасціла патрапіць на фестывальныя паказы.
Быць мастаком для дарослых і для дзяцей — дзве абсалютна розныя прафесіі.
Каб паглыбіцца ў свет дзіцяці, патрэбен адмысловы талент. Аніматару мультстудыi “Беларусьфільма” Таццяне Кубліцкай як нікому ўдаецца гэта, і ў яе творах кожны куст, кожная кветка і кожная птушачка — чарадзейныя, са сваім уласным характарам.
У Музеі беларускага кіно прайшла яе персанальная выстаўка анімацыі і кніжнай графікі “Толькі добрыя персанажы”.