Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Стартавая пляцоўка — Мінск
У планах Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета — праект “Дарога вялікіх музыкантаў”, што пройдзе праз Маскву, Мінск, Брэст, Варшаву, Берлін, Бон, Парыж і Лондан, аднаўляючы гастрольныя шляхі ў Еўропу такіх геніяў ХХ стагоддзя, як Святаслаў Рыхтар, Леанід Коган, Эміль Гілельс, Мсціслаў Растраповіч. Стартавай (а на сённяшні дзень увогуле асноўнай) пляцоўкай фестывалю Юрыя Башмета з’яўляецца Мінск.
Vivat Bibliotheca!
Сёння Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь спаўняецца 85 гадоў. Гэта слаўная і важная гадавіна ў гісторыі нашай навукі і культуры. Не менш важная, чым такі ж леташні юбілей БДУ. Зрэшты, яна і паўстала не толькі як галоўная бібліятэка адроджанай з небыцця Беларусі, але і як універсітэцкая бібліятэка, стаўшы ў 1926-ым — Дзяржаўнай, у 1932-ім — “Ленінкай”, а не так даўно атрымала статус Нацыянальнай. Паўстала, каб, поруч з тым жа БДУ, вучыць дзяцей “пана сахі і касы” высокім ведам, далучаць іх, пакаленне за пакаленнем, да святла прагрэсу і цывілізацыі. І гэтак — вось ужо цягам васьмідзесяці пяці гадоў! Цягам амаль стагоддзя! Vivat Вibliotheca!
Адзін з наймаладых дзеячаў мастацтва
Няма, бадай, цвёрдага акрэслення, хто ж такі “малады творца”, “малады мастак”. Якія азначэнні, “прыкметы” яго: дата нараджэння?.. Час працы ў галіне мастацтва?.. Ці на гэтай пасадзе ў мастацтве?.. Інтэнсіўнасць працы?.. Высокая якасць здзейсненых твораў? Калі апошняе, дык народны артыст Беларусі Барыс Луцэнка, якому 16 верасня спаўняецца 70 гадоў, — aдзін з наймаладых дзеячаў мастацтва
Шлях да храмаў і вясёлка ў восеньскім небе
Была яшчэ адна, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, падзея, магчыма, і не дастаткова заўважаная шырокай грамадскасцю: ужо 14-ты раз ад Свята-Духава Кафедральнага сабора ў Мінску выпраўлялася Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Дабрадатным Агнём ад Труны Гасподняй.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»