“Я за тое, каб опера “ішла ў народ”
Няхай даруе мне шаноўны чытач трывіяльнае параўнанне, але салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Аксана ВОЛКАВА — падалася мне пры сустрэчы сапраўднай Кармэн “во плоти”. Яркая брунетка, чарнавокая, статная, Аксана падаецца ўладальніцай асаблівай харызмы, якая “ўздзейнічае” на цябе, нібы святло месяца.
А што да якасцей характару, дык тут наша вядомая мецца-сапрана намнога апярэдзіла ракавую прыгажуню Праспера Мэрыме: сярод яе душэўных здабыткаў ёсць і дабрыня, і весялосць, і лёгкасць нораву, і мэтанакіраванасць, і разумнае стаўленне да жыцця…
Да прыкладу, толькі на мінулым тыдні беларуская вакалістка вярнулася з V Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў, што ладзіўся ў Эстоніі. Аксана прывезла адтуль не толькі прыемныя эмоцыі, заманлівыя прапановы, але і пэўныя высновы — чаго не стае беларускім выканаўцам для таго, каб скараць такі вядомы, але надзвычай своеасаблівы еўрапейскі свет оперы.
Далей