Пяцьдзесят — узрост росквіту
Аляксандр ЛАКОТКА — доктар архітэктуры і гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, дырэктар акадэмічнага Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. Гэтая знаная не толькі ў краіне, а і ў свеце навуковая ўстанова адзначыць на пачатку чэрвеня сваё слаўнае пяцідзесяцігоддзе.
Біяграфія вядомага навукоўца падобная да біяграфій многіх даследчыкаў. Пасля заканчэння ВНУ А.Лакотка працаваў у праектным інстытуце, затым — у Белдзяржмузеі народнай архітэктуры і побыту, займаўся праектаваннем, рэстаўрацыяй помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Тое, што колькі часу таму прыйшоў працаваць у ІМЭФ, здарылася невыпадкова: даследуючы архітэктурныя помнікі Беларусі, ён шмат разоў праехаў і прайшоў яе ў навуковых экспедыцыях уздоўж і ўпоперак
Далей