Дзяніс КУР’ЯН: “Мае кампрамісы — эканамічнага кшталту”
Імя тэлежурналіста Дзяніса КУР’ЯНА пасля сёлетняга “Еўрабачання”, мяркую, стала вядомым кожнаму беларусу. Між тым, сённяшні госць “К” — аўтар не толькі выслоўяў, што ўвайшлі ў гісторыю журналісцкіх “перлаў” (“трыццацігадовы Гары Потэр” і “карэйскі хлопчык” — такімі мянушкамі Дзяніс “адарыў” пераможцу “Еўрабачання” сербскую спявачку Марыю Шэрыфавіч), але і шэф-рэдактар эканамічнага аддзела АТН, вядучы праграмы “Дзелавое жыццё” і сааўтар многіх дакументальных відэастужак, некаторыя з якіх можна смела аднесці да адносна новага стылю журналістыкі, вынайдзенага Леанідам Парфёнавым, — “infotainment” — “інфармаваць, забаўляючы”.
Увогуле, выкарыстоўваючы словы легендарнага Іллі Кургана, пра Дзяніса Кур’яна можна сказаць наступнае: “Бачна, што гаворыць Ча-ла-век”. У ягоных рэпартажах адчуваецца паважнае стаўленне да гледача, і, разам з тым, — уласная цікавасць да “прадмета размовы”. Аднак чамусьці “чалавечы фактар” Дзяніс быццам прыхоўвае за прафесійнымі тэрмінамі.
Далей