Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“… Як многа ў гэтым гуку”
Гала-канцэрт зорак расійскай эстрады, што адбыўся ў Палацы спорту ў межах Дзён Масквы ў Рэспубліцы Беларусь, стаўся сапраўдным вечарам сяброўства. Госці шчыра дэманстравалі сваю дружбу з беларускай мовай і культурай, а гледачы спявалі разам з зоркамі.
Еўрапейскі ўзровень!
“Сельскі гонар” П.Масканьі — адна з тых опер,існаванне якіх на беларускай сцэне можна акрэсліць як уваскрэсенне forever: знікнуўшы з афіш, яна тут жа адраджаецца нанова. Упершыню яна была паказана ў Мінску ўлетку 1892 года трупай антрэпрэнёра І.Шумана, усяго толькі праз два гады пасля яе прэм’еры ў Італіі, а яшчэ ў cнежні 1903 — студзені 1904 гг. італьянскай гастрольнай трупай Ф.Кастэлана, прычым дырыжыраваў сам аўтар, а тэатральны аркестр пашырыўся за кошт мясцовых прафесіяналаў і аматараў. Чым не Еўропа?
Не трэба нам бераг турэцкі
Гэты куточак Віцебшчыны — унікальны. Не па ўрадлівасці глебы, а па харастве прыроды і багацці гісторыка-культурнай спадчыны. Ледзь не 70 працэнтаў тэрыторыі Расонскага раёна займаюць лясы. Дзве сотні азёраў і рэчак — як дыяменты ў аправе старасвецкіх бароў. Таму праект развіцця сельскага турызму назвалі тут “Блакітныя каралі Расонаў”. Маршрут злучыў два мясцовыя заказнікі — Чырвоны Бор і Сіньшу, уключыў не толькі прыродныя, але і культурна-гістарычныя адметнасці. Ініцыятыву старшыні Расонскага райвыканкама Пятра Пяткевіча падхапілі работнікі мясцовага аддзела культуры і ўладальнікі сялянскіх сядзіб. А 9 — 10 чэрвеня ў вёсцы Забор’е прайшлі трэці фестываль сельскага турызму “Заборскі фэст”, святы паляўнічых і рыбакоў, а ў час семінара-лабараторыі быў абагульнены раённы досвед турызму, назапашаны за тры гады.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»