Што ў калодзежах ад Фядоры?..
… Жаўцюткі касцёр дроў на сонейку ў двары, каля гасцініцы для прыезджых — трактар ды бярозка з бэзам пад вакенцам — усё, як і належыць у звычайнай вёсцы. Сталая прыгожая жанчына, сівая, але маладжавая, выходзіць насустрач і кажа проста і спакойна: “Ну, як, Воля, ці працуеш, ці ездзіш да людзей?..”
Так, гэта яна — Фядора Данілаўна Конюхава, а папросту — бабуля Фядора, як мы, сябры, яе заўжды называлі, а яшчэ прасцей — Фядора, для ўсіх сябар — і для малых, якія бегаюць тут па двары і гуляюць у мяч, і для дарослых, што абавязкова ў чымсьці дапамагаюць ёй па гаспадарцы… Хтосьці пакалоў дровы, хтосьці пачаў палоць на агародзе ўжо першыя парасткі бульбачкі, а хтосьці гатовы капаць новую студню.
Далей