Лейтэнант Ліда - "Паветраны Рамізнік"
Першым з “маіх” ветэранаў Вялікай Айчыннай у досыць сталым узросце не стала майго дзядзькі Колі, які скончыў вайну на Далёкім Усходзе, пасля – дзядзькі Мішы (ён сустрэў перамогу ў Вене), затым – бацькі; цяпер усе трое ў вайсковай форме на вялікіх фота ў якасці часткі сцэнаграфіі аздабляюць спектакль тэатра імя Горкага “Выпадковы вальс”. Яшчэпазней не стала дырэктара маіх фільмаў: былога сяржанта-артылерыста Барыса Неўскага (дарэчы, першага дырэктара “Песняроў”) і сябра, марака-юнгі Лёвы Кузьміцкага, пра якога пісала “К”; адыходзілі “мае” вайскоўцы адзін за адным…
І вось урэшцэ ў маім атачэнні застаўся ўсяго адзін ветэран з ліку непасрэдных удзельнікаў вайны.